| Наскрозь |
|
|
| Автор: Юрка ГОЛУБ | |||
| 20.02.2010 20:53 | |||
|
У балота зрудзелы покрыў хіба вырай на памяць скраў, а тужлівы, нібы апокрыф, снег загортваецца ў небакрай. Падуладны зімовым метам, да грудзіны ўчарнеў чарот, нібы ў чэргах да апраметнай і яго наступіў чарод. Заліўныя абсягі старыц затаілі ў глыбінях спуд; вось у каго наступіла старасць: вербам цяжка брысці на груд. У здароўчага бору знешне і ў каморы знутры – прыпас, смольны золатам і не меншы за мядовы, што зычыў Спас. І дарога – неверагодна! – не збылася глухіх капыт, і бутэліцы штось нядрэмна, што ў карчомачцы прыкупіў…
|


