* * *

Печать PDF
***
Не жыць без кветак карнавала,
Без ласкі маладых вачэй.
Навекі сэрца запісала
Твой голас чысты, як ручэй.
Ён поўны радасці, пяшчоты
І самай светлай дабраты.
Ён голас мілае істоты,
Якой была і будзеш ты.

Як твар твой ранішні, дзявочы,
Дзе вочы зоркамі гараць,
Яго хачу я чуць і ў ночы,
Душою светлаю ўбіраць.
Няхай заве мяне прыемна,
Каб хараство тваё любіць,
Тады адчую я, напэўна,
Як сташна мне цябе згубіць.
Час пралятаў – з табой сталелі,
Спатканні ладзілі вясной.
Хоць мы на розных паралелях,
Затое сэрцы – на адной.

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить