Дарэчы, конкурс ужо даўно стаў традыцыйным. Сёлета ён праводзіўся ў шосты раз. Усе ўдзельніцы займаюцца ў Школе мастацтваў, што дзейнічае пры факультэце мастацтваў ГрДзУ.
Чатырнаццаць юных ледзі ад 7 да 11 гадоў, змагаючыся за ганаровае званне самай прыгожай, удзельнічалі ў пяці конкурсах. Яны расказвалі пра сябе, чыталі вершы, спявалі, танцавалі, ігралі на раялі і гітары, дэманстравалі на подыуме прыгожыя бальныя сукенкі, скакалі пад музыку са скакалкай і мячыкамі. Неардынарным стаў выхад дзяўчат на подыум у летніх касцюмчыках з рознакаляровымі парасонамі. Нават у гумавых боціках маленькія ўдзельніцы выглядалі ярка, прыгожа і арыгінальна.
Урэшце, кожная з прыгажунь атрымала тытул і падарункі. “Міс глядацкіх сімпатый” стала дзевяцігадовая Дзіяна Шыманчук. Яна ж заслужыла і званне “Міс артыстычнасць”. Уладальніца самага жаданага тытула “Маленькая прыгажуня Міс Гродна-2010” – першакласніца Эмілія Мазалеўская. Яе журы назвала яшчэ і самай абаяльнай.
.

